1571

Суд пастанавіў канфіскаваць чарговую тэхніку «Белсату» па справе аб таварным знаку

23.01.2018 Крыніца: НМ, belsat.eu

Справа аб аўтарскіх правах на таварны знак Белсат атрымала чарговы працяг.

23 студзеня суд Першамайскага раёну Менску пастанавіў канфіскаваць чарговую частку тэхнікі, якая была забраная падчас ператрусу яшчэ ўвесну 2017 года. Рашэнне агучыла суддзя Анастасія Папко.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/lubyanchuk.jpg

Акрамя гэтага, суд пастанавіў аштрафаваць на 40 базавых велічыняў (980 рублёў) аператара Аляксандра Любенчука за нібыта парушэнне аўтарскіх правоў на таварны знак. Таксама згодна з рашэннем, канфіскоўваецца тэхніка тэлеканалу: 2 сістэмныя блокі, 2 дыскавыя накапляльнікі, 2 маніторы, ноўтбук і відэакамера, якія былі кваліфікаваныя, як прадмет адміністратыўнага правапарушэння.

«Думаю, што ўсім зразумела: гэта справа не пра аўтарскія правы або таварны знак, а пра свабоду слова і цэнзуру», – пракаментаваў рашэнне суда аператар.

Асабістую тэхніку – камеру «Go Pro» і фотаапарат, якія таксама былі забраныя ўвесну – аператару вярнулі, бо праваахоўнікі не змаглі даказаць, што дадзеная тэхніка выкарыстоўвалася Аляксандрам Любенчуком для працы на «Белсаце».

У белсатаўцаў канфіскуюць дарагое прафесійнае абсталяванне

ГА "БАЖ": Рашэнне па справе “Белсата” — гэта выкарыстанне заканадаўства супраць свабоды СМІ