233

Суд пакараў журналіста Андрэя Буку штрафам за аватарку ў Facebook

17.03.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Сёння, 16 сакавіка, адбыўся адміністрацыйны працэс па справе журналіста і грамадскага актывіста з Шаркаўшчыны Андрэя Букі.

Суд Шаркаўшчыны і Шаркаўшчынскага раёна прызнаў журналіста вінаватым паводле артыкула 24.23 («пікетаванне» аватаркай у фэйсбук) і пакараў штрафам памерам 30 базавых велічынь (1110 рублёў). Справу разглядала суддзя Аксана Табола.

Падставай для адміністацыйнага пераследу стала аватарка ў сацыяльнай сетцы Facebook. Фотаздымак з колерамі нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга, які Андрэй Бука размясціў яшчэ ў 2020 годзе.

Нагадаем, 12 сакавіка дадому да журналіста прыйшлі супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАУС Маліноўскі і Някрасаў для «агляду жылога памяшкання». У выніку ў яго забралі «для праверкі» ноўтбук. 

Чытайце яшчэ:

У беларускіх медыйшчыкаў з рэгіянальных выданняў прайшлі ператрусы. Вядома пра затрыманні

Латвия заблокировала много российских СМИ, но местные порталы продолжают продвигать кремлёвские нарративы

«Цяжка ўявіць, што я больш ніколі не буду пісаць». Пагаварылі з калегамі, якія сышлі з журналістыкі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!