244 0

Суд па іску аб абароне дзелавой рэпутацыі супраць журналіста ex-Press.by працягваецца

20.03.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Адбылося судовае пасяджэнне па іску ПГУП “Аида-торг” да аўтара артыкула “Медработник колледжа: будущих медиков в Борисове кормят дорого и некачественно” Паўла Сляпухіна аб абароне дзелавой рэпутацыі.

Суддзя Шарынская Г. М. адхіліла хадайніцтва Паўла Сляпухіна аб тым, каб яго інтарэсы ў судзе прадстаўляў сябра ГА "БАЖ" А. Мацкевіч, не зважаючы на наяўнасць аформленай належным чынам даверанасці, выдадзенай журналісцкай асацыяцыяй.

У працэсе была апытаная пакуль адзіная сведка — былая супрацоўніца медыцынскага каледжу, загадчыца пункту аховы здароўя І. А. Квяцінская. Яна прад’явіла суду арыгіналы тых дакументаў, на якія П. Сляпухін спасылаецца, як на крыніцы інфармацыі, згаданыя ў спрэчным артыкуле.

Прадстаўнікі заяўніка выказаліся адносна намеру прыцягнуць І. А. Квяцінскую ў якасці суадказчыцы па іску. Ці будзе гэта зроблена, стане вядома падчас наступнага пасяджэння, якое прызначана на 24 сакавіка.

Каментары