236 0

Суд не задаволіў касацыйную скаргу Вольгі Карач

20.04.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Мінским гарадским судзе адбылося пасяджэнне па касацыйнай скарзе Вольгі Карач на папярэджанне Міністэрства інфармацыі да сайта "Віцебскага кур'ера" vkurier.by. Суд пастанавіў адмовіць у задавальненні касацыі.

Аргументам быў той факт, што справа знаходзіцца ў кампетэнцыі не агульнага, а Вярхоўнага суда. Вольга Карач мае намер звярнуцца ў Вярхоўны суд.

Нагадаем, у студзені бягучага года Вольга Карач, як уладальнік інфармацыйнага рэсурсу «Віцебскі кур'ер» падала скаргу на пісьмовае папярэджанне Міністэрства інфармацыі. Карач прасіла суд адмяніць папярэджанне. Аднак судзьдзя суда Цэнтральнага раёну Мінска Лебедзь Ю. М. адмовіў ва ўзбуджэнні справы ў сувязі з наяўнасцю перашкод, калі справа непадсудная дадзенаму суду. І прапанаваў звярнуцца ў Вярхоўны суд.


У снежні 2016 года Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне «Віцебскаму кур'еру» з фармулёўкай «за распаўсюд недакладнай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду грамадскім інтарэсам".

Пра тое, за што менавіта папярэдзілі рэсурс, стала вядома толькі ў студзені 2017 года. Нагодай стаў артыкул «За што забіраюць дзіцяці з добрай сям'і?» У ім апісваліся выпадкі, калі дзяцей забіралі з сем'яў па нязначных, на думку журналіста, прычынах.

На думку мінінфарма, у тэксце «утрымліваецца недакладная інфармацыя, якая можа нанесці шкоду грамадскім інтарэсам, які заключаецца ў масавай дэзінфармацыі насельніцтва, падрыве аўтарытэту органаў дзяржаўнага кіравання».

Фота facebook.com/olga.karatch

Каментары