284

Суд над журналістам «Новага Часу» Дзмітрыем Дзмітрыевым не адбыўся

14.10.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Суд над затрыманым 11 кастрычніка журналістам «Новага Часу» Дзмітрыем Дзмітрыевым, прызначаны на сёння, не адбыўся.

У канцэлярыі суда  журналісту паведамілі, што справу яшчэ не паспелі размеркаваць на канкрэтнага суддзю і працэс пройдзе ў іншы дзень. Журналіста абяцаюць выклікаць позвай.

Наступныя суды над журналістамі прызначаныя на пятніцу, 15 кастрычніка. Расклад тут.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!