340

Суд над журналістам Андрэем Фраловым прызначаны на пятніцу ў Лідзе

06.05.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Суд над затрыманым у аўторак у Бярозаўцы журналістам Андрэем Фраловым папярэдне прызначаны на пятніцу, 7 мая, у Лідзе. Так сёння паведамілі жонцы журналіста.

Паводле супрацоўнікаў міліцыі, журналіста вінавацяць у непадпарадкаванні. 

З аўторка Фралоў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Лідзе. Перадачу для яго прымаць адмовіліся: "Для палітычных не прымаем" — адказалі ў ІЧУ жонцы журналіста.

Андрэй Фралоў супрацоўнічае з рознымі медыя, у тым ліку TVP Polonia.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!