599

Суд над Сяргеем Няроўным перанеслі на сераду, вінавацяць у экстрэмізме

17.10.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Крычаве пачаўся суд над затрыманым у выходныя журналістам Сяргеем Няроўным, якога звінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў

Журналіст у судзе сваю віну не прызнаў і заявіў, што забраная падчас ператрусу ў яго кватэры тэхніка была ўскрытая сілавікамі з парушэннем заканадаўства.

Суд пастанавіў адкласці разгляд адміністрацыйнай справы да 20 кастрычніка, а Сяргея Няроўнага — вызваліць.

Паводле КаАП Няроўнаму пагражае штраф альбо адміністрацыйны арышт. Сяргей Няроўны — былы галоўны рэдактар крычаўскай недзяржаўнай газеты «Вольны горад».

Сяргея Няроўнага затрымалі ў суботу, 16 кастрычніка.

У кватэры журналіста прайшоў вобшук, забралі камп'ютарную тэхніку і склалі на Сяргея адміністратыўны пратакол за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле артыкулу 19.11 КаАП.

Двое сутак да суду журналіст правёў за кратамі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!