НЕ - ВАЙНЕ!
236

Суд над прэс-сакратаром "А1" Мікалаем Брэдзелевым зрабілі закрытым

30.08.2022 Крыніца: Вясна

Стала вядома, што суддзя Алена Ананіч пастанавіла разглядаць справу ў закрытым рэжыме.

У Мінскім гарадскім ўчора распачаўся суд над 35-гадовым кіраўніком ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалаем Брэдзелевым (https://prisoners.spring96.org/be/person/mikalai-bredzeleu). Яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання).

Суд зрабілі закрытым.

За кратамі Мікалая ўтрымліваюць ужо дзевяты месяц — яго затрымалі 10 снежня мінулага году. Вядома, што сілавікі яго збівалі. Пасля затрымання на праўладных каналах з’явілася «пакаяльнае відэа», на якіх ён казаў, што з ліпеня 2020-га нібыта перадаваў трэцім асобам інфармацыю, звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю.

Але потым у кампаніі заявілі, што Брэдзелеў не меў доступу да дадзеных кліентаў.

Чытайце яшчэ:

Новы сямейны падрад: у «Мінскай праўдзе» выступае расіянін Вадзім Ялфімаў і яго сын

17-гадовы аўтар "Прессбола" Раман Качына ізноў піша для выдання

Вядучая Марына Грыцук, якую вывозілі з Кіева «на танку», з'явілася на праўладным мерапрыемстве ў Мінску

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!