2093

Суд над Ігарам Барысавым адклалі на няпэўны час

15.07.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Позна ўвечары рэдактару інтэрнэт-сайта “Наш Магілёў” Ігару Барысаву патэлефанаваў участковы міліцыянт і паведаміў, што разгляду яго справы 15 ліпеня не адбудзецца – дакменты яшчэ не накіравалі ў суд.

Калі будуць слуханні – пакуль невядома.  

Днямі высветлілася, што на Ігара Барысава супрацоўнікі магілёўскай міліцыі завялі дзве справы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Паводле матэрыялаў, з якімі азнаёмілі журналіста, яго вінавацяць у парушэнні Закона “Аб СМІ”, а таксама ў парушэннях пры атрыманні дапамогі з-за мяжы на сваё выданне.

 

Выбары блізка: рэдактара будуць судзіць за “замежную бязвыплатную дапамогу”

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!