Сёння суд Ленінскага раёна Брэста пачаў разгляд спраў журналістаў-фрылансераў Сяргея Пятрухіна і Змітра Гарбунова.
Суддзя Семянюк суда Ленінскага раёна горада Брэста перанесла на 14 сакавіка разгляд спраў журналістаў-фрылансераў Сяргея Пятрухіна і Змітра Гарбунова.
Пятрухін і Гарбуноў былі затрыманыя 12 сакавіка ў Брэсце падчас акцый пратэсту супраць дэкрэта № 3 аб "дармаедах".
Сяргея Пятрухіна абвінавачваюць у тым, што ён быццам бы заклікаў людзей да ўдзелу ў несанкцыяваных вулічных акцыях.
Змітру Гарбунову прад'яўлена абвінавачванне ва ўдзеле ў недазволеных уладамі масавых мерапрыемствах.
Пятрухін і Гарбуноў маюць блог на Youtube.