288

Суд Брэсцкага раёна накіраваў справу фрылансера Яўгена Скрабца на дапрацоўку

08.04.2019 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: 22.9 КаАП

Сам Яўген Скрабец даведаўся пра гэта 5 красавіка, калі прыйшоў у суд, дзе ў дачыненні яго мусіла разглядацца справа паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП.

Як і ў папярэднія разы журналіста вінавацяць у “працы на замежны СМІ без акрэдытацыі”. Нагодай для адміністрыцыйнага пераследу стала размешчаная на сайце “Радыё Рацыя” нататка. Нягледзячы на тое, што пратакол вернуты ў міліцыю, Скрабец лічыць, што праз некаторы час справа можа зноў трапіць у суд.

Брэсцкі сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Яўген Скрабец нагадаў, што гэта ўжо шостая спроба прыцягнуць яго да адказнасці. Раней толькі аднойчы разгляд скончыўся на карысць фрылансера, а ў астатніх выпадках суды каралі яго штрафамі.

sud-skrabec-brest.jpg