НЕ - ВАЙНЕ!
2203

Суд адмовіўся разглядаць скаргу Барыса Гарэцкага на дзеянні Грамадскага савета ў сферы СМІ

23.08.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Суд Савецкага раёна г.Мінска адмовіўся заводзіць грамадзянскую справу па скарзе сябра рады ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Барыса Гарэцкага на дзеянні старшыні Грамадскага каардынацыйнага савета ў сферы масавай інфармацыі.

Суддзя Вольга Дубаневіч палічыла, што грамадскі савет пад кіраўніцтвам Паўла Якубовіча не з’яўляецца юрыдычнай асобай і адмовіла ў завядзенні справы.

Нагадаем, што у красавіку гэтага года сябра рады Барыс Гарэцкі звярнуўся ў грамадскі савет з просьбай праінфармаваць яго пра тое, чаму ў парушэнне пастановы Савета Міністраў Беларусі, савет не збіраецца на свае пасяджэнні.

На свой зварот Гарэцкі атрымаў адказ, у якім старшыня савета Павел Якубовіч адзначаў, што не будзе паведамляць запытаную інфармацыю, “бо не лічыць гэта мэтазгодным”. Адказ вельмі абурыў сябра рады ГА “БАЖ”, бо, на ягоную думку, змяшчаў відавочнае парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзянаў.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/003_2_0.jpg

Спачатку Гарэцкі спрабаваў абскардзіць гэты адказ ва урадзе Беларусі, пастановай якога і быў створаны савет, а потым – у судзе. Зараз Барыс Гарэцкі накіраваў скаргу ў Мінскі гарадскі суд, слуханні ў якім прызначаныя на 1 верасня.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!