507

Суд адмовіў Паўлу Левінаву, які падаў скаргу за блакіроўку "Хартыі'97"

14.02.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У адказе суда Цэнтральнага раёна Мінска сказана, што віцебскі праваабаронца не мае права на зварот у суд з прычыны “не падведамаснасці гэтай справы суду”.

На думку праваабаронцы, адказ абсурдны з пункту гледжання логікі. А галоўнае – ён не адпавядае напісанаму ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, лічыць Павел Левінаў:

“Поўны абсурд, бо ў арт.60 Канстытуцыі напісана, што кожнаму грамадзяніну гарантавана абарона ягоных правоў незалежным судом. І раптам я чытаю, што гэтая справа не падведамасная суду. Атрымліваецца, што Міністэрства інфармацыі цалкам беспакаранае? Бо ў Канстытуцыі ж не сказана, што ў суд маюць права звяртацца ўсе, апрача Паўла Левінава!”

Праваабаронца і віцебскі БАЖавец звяртаўся ў суд Цэнтральнага раёна са скаргай, што блакіроўка інфармацыйнага рэсурсу парушае ягонае права на атрыманне інфармацыі і з’яўляецца недапушчальным абмежаваннем свабоды думкі і яе выражэння, супярэчыць палажэнням Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Цяпер ён рыхтуецца абскардзіць адмову ў Мінскім гарадскім судзе.

А ў выпадку далейшых адмоваў – падаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Праваабаронца лічыць, што суд парушае ягоныя правы на доступ да правасуддзя, а міністэрства - на атрыманне інфармацыі. Бо сайт "Хартыі'97" быў заблакаваны без тлумачэння канкрэтных прычын. І просьба Левінава агучыць іх для грамадскасці засталася без адказу.

 

Павел Левінаў падаў ў суд на Міністэрства інфармацыі за блакіроўку сайта "Хартыі'97"

Камітэт абароны журналістаў заклікае Мінінфармацыі Беларусі разблакіраваць сайт "Хартыя'97"

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пратэстуе супраць блакіроўкі грамадска-палітычных сайтаў