2275

«Сучасная фатаграфія без фотаапарата». Публічная лекцыя Андрэя Лянкевіча (19 студзеня, 17:00)

05.01.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Лекцыя прысвечана новым тэндэнцыям ў сучаснай фатаграфіі, якія пашыраюць разуменне фатаграфіі, пазіцыі і ролі фатографа. А менавіта як выявы, зробленыя з дапамогай камер Google (тэхналогіі  Google Street view), ці  фота для кампутарных гульняў, можна выкарыстоўваць у сучаснай фатаграфіі.

ГА «БАЖ» запрашае на публічную лекцыю вядомага беларускага фатографа Андрэя Лянкевіча на тэму «Сучасная фатаграфія без фотакамеры» фотажурналістаў,  а таксама студэнтаў журналістыкі.

Слухачы пазнаёмяцца з творчасцю аўтараў, якія працуюць у гэтым напрамку: Aixia Li, Denis Darzacq, Roger Ballen, Siarhej Hudzilin, Jon Rafman, Michael Wolf.

«Расколотое общество в стране, застрявшей между традицией и постмодерном». Публичная лекция эксперта НИСЭПИ Сергея Николюка (18 января, 17:00)

 

Падчас лекцыі будуць закранутыя пытанні легалізацыі падобных малюнкаў, а таксама асветленыя спосабы перакладу лічбавых малюнкаў, створаных камерамі назірання, у традыцыйныя формы фатаграфіі на прыкладзе праектаў сучасных фатографаў, якія працуюць з жанрам партрэта, выкарыстоўваючы здымкі камер знешняга назірання і камер Google.

Таксам разгледзім разнастайныя падыходы ў сучаснай фатаграфіі, у аснове якіх ляжыць прысваенне або запазычанне фотаздымкаў, выкарыстанне выяваў, да стварэння якіх фатограф не датычны. У прыватнасці, выкарыстанне архіўных фотаздымкаў (у тым ліку сямейных), знойдзеных фотаздымкаў. Слухачы пазнаёмяцца з прыкладамі праектаў сучасных фатографаў, якія працуюць у гэтым напрамку: Ali Mobasser, Andreas Olesen, Martina Bacigalupo, Thomas Dworzak.

На лекцыі таксама пройдзе абмеркаванне этычных аспектаў  і аўтарскага права ў выпадку фатаграфічнай апрапрыяцыі, у залежнасці ад тэрыторыі, на якой зробленыя фатаграфіі, дзе яны будуць выкарыстаныя і выстаўленыя.

Час: 19 студзеня (пятніца), 17:00 – 19:00

Наведванне лекцыі бясплатнае, але колькасць месцаў абмежаваная.

Таму Вам неабходна падаць заяўку на ўдзел ДА 15 СТУДЗЕНЯ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!