НЕ - ВАЙНЕ!
1629

Стыпендыяльная праграма па бізнес-журналістыцы (Нью-Йорк) (да 30 лістапада)

11.10.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

Цэнтр бізнес-журналістыкі McGraw пры Школе журналістыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта прапануе стыпендыі для журналістаў, якія спецыялізуюцца на тэмах бізнесу і сусветнай эканомікі. Прэтэндаваць на стыпендыі могуць быць спецыялісты, якія маюць мінімум 5-гадовы досвед працы.

Стыпендыяльная праграма забяспечвае рэдакцыйную і фінансавую падтрымку тым журналістам, якія маюць патрэбу ў дадатковым часе і рэсурсах для распрацоўкі складаных праектаў.

Вітаюцца аўтары вялікіх праектаў для друкаваных СМІ або радыё. Тэрмін стыпендыяльнай праграмы - 1-3 месяцы. Памер штомесячнай стыпендыі - 5 тыс. даляраў ЗША.

Заяўкі могуць падаць як штатныя супрацоўнікі, так і журналісты-фрылансеры. Кандыдатамі могуць быць журналісты з усяго свету, калі іх праца выканана на ангельскай мове і скіравана на амерыканскую аўдыторыю.

Дэдлайн - 30 лістапада 2016 года. Падрабязная інфармацыя тут.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!