422

Стыпендыяльная праграма Х’юберта Хамфры ў ЗША для спецыялістаў з Беларусі

26.05.2021 Крыніца: by.usembassy.gov

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме Х’юберта Хамфры ў 2022-2023 навучальным годзе. Стыпендыі праграмы Хамфры прапануюцца спецыялістам, якія маюць адпаведны прафесійны вопыт і здольнасць у поўнай меры скарыстацца самастойнай праграмай незалежнага навучання ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША. Удзельнікі праграмы атрымліваюць сертыфікат ад урада ЗША, але праграма не прадугледжвае магчымасці атрымання вучонай ступені.

Праграма Х’юберта Хамфры прадстаўляе магчымасць дасведчаным спецыялістам з Беларусі і іншых краін свету прайсці гадавую стажыроўку ў ЗША для правядзення навуковай працы і павышэння прафесійнага майстэрства. Праграма была распачата ў 1978 годзе і атрымала сваю назву ў гонар былога амерыканскага сенатара і віцэ-прэзідэнта Х’юберта Харэйша Хамфры.

Праграма дае падставу для стварэння працяглых сувязей паміж грамадзянамі Злучаных Штатаў Амерыкі і іх калегамі ў іншых краінах, спрыяе абмену ведамі, а таксама садзейнічае дасягненню ўзаемаразумення ў свеце.

Стыпендыі прадастаўляюцца на конкурснай аснове кваліфікаваным кандыдатам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія плануюць надалей працаваць у дзяржаўным ці прыватным сектары.

Конкурсныя дысцыпліны на 2022-2023 навучальный год:

Чалавечы і інстытуцыянальны патэнцыял:

– Эканамічнае развіццё

– Фінансы і банкаўская справа

– Аналіз дзяржаўнай палітыкі і дзяржаўнае кіраванне

– Тэхналагічная палітыка і кіраванне

– Кіраванне чалавечымі рэсурсамі

Правы і свабоды:

– Камунікацыі і журналістыка

– Міжнародная рэлігійная свабода

– Права і правы чалавека

– Палітыка ў галіне прадухілення гандлю людзьмі

Устойлівае землекарыстанне:

– Сельская гаспадарка і развіццё сельскіх раёнаў

– Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змена клімата

– Гарадское і рэгіянальнае планаванне

Квітнеючыя супольнасці:

– Заразныя і інфекцыйныя захворванні

– Палітыка і кіраванне ў галіне аховы грамадзкага здароўя

– ВІЧ/СНІД, палітыка і прафілактыка

– Адукацыя, лячэнне і прафілактыка злоўжывання псіхаактыўных рэчываў

– Упраўленне, планаванне і палітыка ў галіне адукацыі

– Адміністраванне вышэйшай адукацыі

– Выкладанне англійскай мовы як замежнай

Удзел у конкурсе:

Зацікаўленыя кандыдаты павінны падаць заяўку анлайн і прыкласці ўсе неабходныя дакументы. Заяўкі павінны быць пададзеныя не пазней за 23.59 (па мінскім часе) 15 жніўня 2021 года.

Інструкцыі і форма заяўкі даступны па спасылцы: https://apply.iie.org/huberthhumphrey

Пасля нацыянальнага адбору кандыдатуры прэтэндэнтаў на ўдзел у праграме будуць разгледжаны незалежнымі адборачнымі камітэтамі і Саветам па замежным стыпендыям Дж. Уільяма Фулбрайта ў ЗША. Фіналісты праграмы будуць аб’яўлены ў лютым-сакавіку 2022 года.

Кандыдаты на ўдзел у Праграме Х’юберта Хамфры павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

  • Быць грамадзянамі Беларусі;

  • Мець дыплом аб вышэйшай адукацыі (ступень бакалаўра і вышэй);

  • Мець не менш за пяць гадоў прафесійнага стажу;

  • Дэманстраваць лідэрскія здольнасці і імкненне прыносіць карысць грамадству;

  • Добра ведаць англійскую мову (неабходна будзе здаць экзамен TOEFL).

 

Умовы ўдзелу:

Праграма Х’юберта Хамфры аплачвае міжнародны пералёт, кошт навучання ва ўніверсітэце, медыцынскую страхоўку, а таксама прадастаўляе штомесячную стыпендыю і сродкі для набыцця падручнікаў і ўдзелу ў прафесійных мерапрыемствах. Праграма не пакрывае выдаткі на знаходжанне ў ЗША суправаджаючых асоб.

Каб даведацца больш аб Праграме Х’юберта Хамфры, калі ласка, наведайце афіцыйны англамоўны сайт праграмы па адрасе https://humphreyfellowship.org/

Вы таксама можаце наведаць старонкі праграмы ў сацсетках: FacebookInstagramTwitterYouTube і LinkedIn

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, звяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па імэйле belarusprogram@gmail.com

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!