422

Стыпендыя імя Кіркланда ў Польшчы — і для журналістаў таксама

21.01.2019 Крыніца: by.odb-office.eu

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды разам з Фундацыяй «Лідары Перамен» абвяшчаюць чарговы адкрыты конкурс для кандыдатаў/к на атрыманне стыпендый імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы ў 2019/2020 навучальным годзе. Праграма адрасавана да маладых лідараў/к i экспертаў/к, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне.

Стыпендыя складае каля 1800 PLN у месяц. Дадаткова пакрываюцца наступныя выдаткі: кошт навучання, пражыванне ў Польшчы, страхоўка, праезд у Польшчу і з Польшчы, кошт візы, закупка матэрыялаў і навуковых падручнікаў / дапаможнікаў.

Рэалізацыя Праграмы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, а таксама 2-4-тыднёвых прафесійных стажыровак у дзяржаўных ці прыватных установах. Заяўкі прымаюцца ад кандыдатаў/к, якія пасля сканчэння праграмы маюць намер вярнуцца ў сваю краіну, каб там скарыстоўваць здабытыя веды і рэалізоўваць праекты, падрыхтаваныя падчас навучання.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:

  • Эканоміка і кіраванне

  • Адміністраванне/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова

  • навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя, адукацыя)

  • Публічнае адміністраванне (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага

  • самакіравання)

  • Права

  • Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія)

  • Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны

  • Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога

  • Дыпломная праца, якая пішацца падчас Праграмы, можа мець навуковы ці практычны характар (у апошнім выпадку дыпломная праца павінна змяшчаць уступ навуковага характару).

ХТО МОЖА ДАСЫЛАЦЬ ЗАЯЎКІ?
 

  • эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання

  • прадпрымальнікі, мэнэджэры

  • лідары недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы

  • выкладчыкі ВНУ

  • журналісты

ПРАГРАМА СТЫПЕНДЫІ:

  • Урачыстае адкрыццё Праграмы (сярэдзіна верасня 2019)

  • Падрыхтоўча-інфармацыйны курс (10 дзён)

  • Заняткі ў ВНУ (два семестры) у вядучых польскіх навукова-акадэмічных цэнтрах: Варшава, Кракаў, Познань, Вроцлаў, Люблін

  • Падрыхтоўка семестральных і дыпломных працаў

  • Чатыры з’езды ўсіх стыпендыстаў у розных гарадах

  • Прафесійная стажыроўка (2-4 тыдні)

  • Урачыстае заканчэнне Праграмы – выданне дыпломаў (канец чэрвеня 2020)

 

ПАТРАБАВАННІ ДА КАНДЫДАТАЎ І КАНДЫДАТАК:

  • Скончаная вышэйшая адукацыя (ступень магістра)

  • Узрост да 35 гадоў (у выключных, абгрунтаваных выпадках – да 40 гадоў)

  • Стаж працы – не менш за два гады

  • Валоданне польскай мовай – на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў лекцыях і семінарах, а таксама для напісання дыпломнай працы. Падчас суразмоўя чакаецца валоданне польскай мовай на ўзроўні В1.

ПЕРАВАГА БУДЗЕ НАДАВАЦЦА КАНДЫДАТАМ І КАНДЫДАТКАМ, ЯКІЯ:

  • актыўна працуюць па атрыманай прафесіі і прымаюць удзел у грамадскім жыцці,

  • маюць значныя дасягненні ў сваёй дзейнасці,

  • ніколі раней не навучаліся ў Польшчы.

Крыніца: kirkland.edu.pl