НЕ - ВАЙНЕ!
1017

Стыпендыі Інстытута Пойнтэра для медыяспецыялістаў па праверцы фактаў (да 15 ліпеня)

04.07.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

Міжнародная сетка па праверцы фактаў Інстытута Пойнтэра (ЗША) пры падтрымцы фундацыі "Shuttleworth" прапануе 2 стыпендыі па 2,5 тыс. даляраў ЗША для спецыялістаў у галіне факт-"чэкінгу". Стыпендыі разлічаны на тых, хто жадае пазнаёміцца з працай замежных арганізацый па праверцы фактаў.

Суіскальнікі мусяць удакладніць, якую ўстанову хочуць наведаць, даслаць дэталёва распрацаваны план вандроўкі з пазнакай, якія веды жадаюць набыць.

Дэдлайн - 15 ліпеня 2016 года.

Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!