1799

Стыпендыі для даследчыкаў у галіне медыя (да 31 кастрычніка)

15.09.2015 Крыніца: http://by.odb-office.eu

Фонд Німана для журналістаў у Гарвардзе (Злучаныя Штаты) прапануе кароткатэрміновыя стыпендыі на даследчыя праекты, скіраваныя на павышэнне ўзроўню журналістыкі. Атрымаць стыпендыі могуць выкладчыкі і журналісты, выдаўцы, праграмісты, вэб-дызайнеры, медыяаналітыкі.

Даследчыя праекты мусяць быць звязаныя з фінансавымі стратэгіямі, праграмаваннем, дызайнам і г.д.

Стыпендыяты могуць прыехаць у Гарвардскі ўніверсітэт на тэрмін ад некалькіх тыдняў да трох месяцаў, атрымаць доступ да ўніверсітэцкіх рэсурсаў (даследчых цэнтраў, бібліятэк), камунікаваць з выкладчыкамі і студэнтамі.

Фонд мае магчымасць выдаткаваць стыпендыі і знайсці часовае жыллё для даследчыкаў.

Заяўкі прымаюцца да 31 кастрычніка 2015 года.

Каб падаць заяўку, націсніце сюды.

Больш падрабязная інфармацыя размешчана тут.