702

Storymaking: як расказаць гісторыю за 15 секунд. Лекцыя Сяргея Гудзіліна па стварэнню сторыз у Instagram (1 красавіка)

28.03.2021

Інстаграм цяпер не проста сацсетка, а сервіс, які цалкам змяніў масавую візуальную культуру і спосабы спажывання кантэнту.

Сяргей Гудзілін пакажа на вэбінары, як ствараць творчы, інфармацыйны ці камерцыйны кантэнт дзякуючы мабільным інтэрфейсам.

За дзве гадзіны слухачы атрымаюць базавыя веды па:
— тэхналогіях сторытэлінгу;
— жанравых асаблівасцях;
— мантажу; 
— эфектах;
— дызайн-макетаванню ў сторыз Instagram.  

На прыкладах сусветных брэндаў, медый і ўласнага досведу лектар пакажа, як можна выкарыстоўваць сторыз Instagram у камунікацыі з аўдыторыяй. Як гэта можна рабіць па-мастацку захапляльна і па-журналісцку прафесійна.
Пра лектара 

Сяргей Гудзілін, медыяактывіст. Сфера інтарэсаў: фатаграфія, web-дакументалістыка і журналістыка, лічбавае мастацтва і акцыянізм, відэаарт і дызайн.

Яго кліенты: National Geographic magazine, The New York Times, Forbes, Gazeta Wyborcza, Svenska Dagbladet, 11 FREUNDE, Lenta.ru, РБК, The Village, «Наша Ніва», «ИМЕНА», KYKY.ORG, Samsung, Volkswagen, MTС.

Дзе: вэбінар пройдзе на платформе ZOOM
Калі: 1 красавіка 2021 года, 18.30 — 20.30

РЭГІСТРАЦЫЯ

Вэбінар пройдзе ў межах адукацыйнага марафона «7+ лічбавых навыкаў, на якія варта зраіць стаўку ў 2021 годдзе». Яго ладзіць Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер».

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку на ZOOM-канферэнцыю за дзень, а таксама за гадзіну да пачатку.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!