896

Стажыроўка ў Камітэце Рэгіёнаў Еўропы €1100/месяц (да 30 верасня)

25.07.2017 Крыніца: by.odb-office.eu

Кожны год Камітэт рэгіёнаў рэалізуе праграму стажыровак для маладых выпускнікоў у Бельгіі (Брусэль). Працягласць стажыровак - 5 месяцаў. Заяўкі прымаюцца два разы на год. Стажыроўка ўключае ў сябе працу ў адным з падраздзяленняў камітэта. Дэдлайн - 30 верасня.

Кандыдаты і кандыдаткі павінны альбо атрымаць дыплом аб вышэйшай адукацыі (або эквівалентную ступень), альбо паспяхова скончыць не менш 4х гадоў навучання ў ВНУ. Таксама, кандыдаты і кандыдаткі павінны свабодна валодаць адной з афіцыйных моў камітэта, у прыватнасці, ангельскай ці французскай.

16 лютага - 15 ліпеня (вясновая стажыроўка);
Пачатак прыёму заявак: 1 апреля
Дэдлайн: 30 га верасня (12 noon Brussels time)

16 верасня - 15 лютага (восеньская стажыроўка).
Пачатак прыёму заявак 1 кастрычніка
Дэдлайн: 31 сакавіка (12 noon Brussels time)

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • быць грамадзянінам дзяржаў-членаў ЕС і афіцыйных краін-кандыдатаў (асабліва матываваныя грамадзяне бліжняга краін таксама могуць прайсці стажыроўку, калі добра абгрунтуюць сваё жаданне);
  • мець мінімум ступень бакалаўра;
  • добра валодаць ангельскай ці французскай.

Заяўку на ўдзел неабходна запоўніць онлайн на сайце Камітэта.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!