2134

Стартаваў “перыяд перадвыбарнай агітацыі і прапаганды”

11.09.2015 Крыніца: Паводле БелТА

Агітаваць за байкот забаронена «і можа карацца адміністрацыйнай адказнасцю», – нагадвае БелТА.   
 

Кожны з чатырох зарэгістраваных кандыдатаў – Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Улаховіч – маюць права на два бясплатныя выступы ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" і два бясплатныя выступы ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Працягласць выступу – да 30 хвілін.

Гайдукевіч выступіць на тэлебачанні 15 і 25 верасня; на радыё – 23 верасня (6.10 - 6.40) і 30 верасня (6.10 - 6.40).

Караткевіч выступіць на тэлебачанні 17 і 24 верасня; на радыё – 25 верасня (6.10 - 6.40) і 2 кастрычніка (6.40 - 7.10).

Лукашэнка атрымаў час для выступу на тэлебачанні 16 і 23 верасня; на радыё – 23 верасня (6.40 - 7.10) і 30 верасня (6.40 - 7.10).

Улаховіч выступіць на тэлебачанні 18 і 22 верасня; на радыё – 25 верасня (6.40 - 7.10) і 2 кастрычніка (6.10 - 6.40).

Тэледэбаты пройдуць на тэлеканале «Беларусь 1» 3 кастрычніка, пачатак – у 17.00. Для гэтага адводзіцца 60 хвілін эфірнага часу.

Кандыдаты маюць права бясплатна апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў асобных беларускіх газетах. Аб'ём перадвыбарнай праграмы не можа перавышаць пяці машынапісных старонак (не больш як 10 тыс. знакаў з прабеламі пры камп'ютарным наборы). Пры апублікаванні перадвыбарных праграм захоўваецца чарговасць іх паступлення, якая вызначаецца на падставе асобнай рэгістрацыі ў рэдакцыях газет з пазначэннем даты і часу паступлення перадвыбарных праграм.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!