1433

Стартап-школа БДТУ: Лекцыя сузаснавальніка TUT.BY Кірыла Валошына (Мінск)

14.10.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

18 кастрычніка 2016 года ў Стартап-школе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта пройдзе лекцыя сузаснавальніка беларускага інтэрнэт-парталу TUT.BY Кірыла Валошына. Прадпрымальнік і інвестар распавядзе гісторыю свайго бізнес-поспеху.

Слухачы лекцыі даведаюцца: як пазнаць перспектыўную ідэю бізнесу; як праверыць надзейнасць бізнес-партнёра; дзе знайсці фінансаванне для стартапу; ці ёсць у Беларусі месца для медыйных праектаў.

Кожны ўдзельнік Стартап-школы зможа прадставіць свой праект або прапанаваць ідэю і атрымаць ацэнку экспертаў.

Пачатак мерапрыемства - у 13:50. Лекцыя пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Свярдлова, 13а, аўдыторыя 114-4к.

Каб зарэгістравацца на лекцыю, калі ласка, націсніце сюды.

Заняткі Стартап-школы ладзіць Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт у межах праекта "Стварэнне ўстойлівай інфаструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі", які рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем "Таварыства спрыяння інавацыйнаму бізнэсу" (ТСІБ) пры падтрымцы Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці ( USAID).

Паводле Adukacyja.info 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!