403

Старшыню БАЖ запрасілі ў СК на 10 сакавіка. Чакаем вяртання пячаткі, статутных дакументаў і разблакавання офіса

04.03.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

На мінулым тыдні Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася ў Следчы камітэт са зваротам, у якім прасіла разблакаваць доступ у офіс арганізацыі, а таксама вярнуць пячатку і статутныя дакументы, якія знаходзіліся ў сейфе.

Сёння старшыні ГА "БАЖ" Андрэю Бастунцу пазванілі са Следчага камітэта і прапанавалі прыйсці туды раніцай 10 сакавіка, каб прыняць удзел у аглядзе змесціва забранага падчас ператрусу сейфа.

Нагадаем, што 16 лютага паводле пастановы Следчага камітэта ператрусы прайшлі ў офісе нашай зарэгістраванай арганізацыі, а таксама ў некаторых супрацоўнікаў. З таго часу офіс ГА "БАЖ" застаецца апячатаным, а рахунак арганізацыі — арыштаваны. Гэта перашкаджае статутнай дзейнасці арганізацыі.

Беларуская асацыяцыя журналістаў — міжнародна прызнаная арганізацыя, сябра Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый журналістаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!