Цэнтральны апарат Следчага камітэта Беларусі выклікаў на допыт 16 снежня старшыню ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэя Бастунца.
Андрэя Бастунца выклікаюць на допыт а 10:00 раніцы ў якасці сведкі па крымінальнай справе, заведзенай паводле артыкула 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Пра гэта кіраўніку БАЖ па тэлефоне паведаміў следчы. З чым можа быць звязаны выклік, Андрэй Бастунец не ведае.
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» — добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб'яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю. Апошнія месяцы ў межах статутнай дзейнасці Беларуская асацыяцыя журналістаў дапамагае сябрам арганізацыі, чые правы масава парушаюцца.
Рэпрэсіі супраць журналістаў (табліца, спіс арыштаваных)