574

Старшыню БАЖ дапыталі ў СК у якасці сведкі па крымінальнай справе АБНОЎЛЕНА

10.03.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёння старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Бастунец цэлы дзень правядзе на допыце ў Следчым камітэце.

А 10-й раніцы Андрэй Бастунец прыйшоў на допыт у Следчы камітэт. На мінулым тыдні Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася ў СК са зваротам, у якім прасіла разблакаваць доступ у офіс арганізацыі, а таксама вярнуць пячатку і статутныя дакументы, якія знаходзіліся ў сейфе.

Прыкладна а 13.20 Андрэй Бастунец выйшаў з будынка СК. Да абеда яго апытвалі ў якасці сведкі па крымінальнай справе паводле арт. 342 КК РБ (дзеянні, што груба парушаюць грамадзкі парадак). Узята падпіска аб неразгалошванні.

Пасля абеду ў прысутнасці кіраўніка арганізацыі быў праведзены агляд сейфа, забранага 16 лютага падчас ператрусу ў офісе БАЖ. У сейфе звычайна захоўваюцца статутныя дакументы, пячатка асацыяцыі і працоўныя кніжкі супрацоўнікаў. Нічога з гэтага Андрэю не аддалі. 

Нагадаем, што 16 лютага паводле пастановы Следчага камітэта ператрусы прайшлі ў офісе нашай зарэгістраванай арганізацыі, а таксама ў некаторых супрацоўнікаў. З таго часу офіс ГА "БАЖ" застаецца апячатаным, а рахунак арганізацыі — арыштаваны. Гэта перашкаджае статутнай дзейнасці арганізацыі.

Беларуская асацыяцыя журналістаў — міжнародна прызнаная арганізацыя, сябра Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый журналістаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!