392

#StandUpForJournalism — Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў падтрымалі беларускіх калег

13.11.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў  (IFJ і EFJ) падтрымалі беларускіх калег. Кіраўніцтва гэтых прафесійных арганізацый узяло ўдзел у акцыі «Станем за журналістыку».

#StandUpForJournalism — Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў падтрымалі беларускіх калег

З 2007 года 5 лістапада па ўсім свеце Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць кампанію «Станем за журналістыку», каб прыцягнуць увагу да галоўных пагрозаў, з якімі сутыкаюцца калегі.

Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў назіраюць за сітуацыяй са свабодай СМІ і ўмовамі працы журналістаў у Беларусі. Яны заўсёды выступаюць у падтрымку беларускіх калегаў.

Журналісты-фрылансеры паўночных краін Еўропы выступілі ў падтрымку беларускіх калегаў

МФЖ / EFJ асуджае ціск Следчага камітэта на медыя Беларусі

Канферэнцыя БАЖ — МФЖ: Беларусь — адна з найбольш варожых да журналістаў краіна

Галоўнай пагрозай у Беларусі сёлета стала завядзенне крымінальных спраў супраць вядомых журналістаў і рэдактараў недзяржаўных медыя.

7-9 жніўня ў рэдакцыях TUT.BY, інфармагенцтва БелаПАН, іншых СМІ, а таксама ў кватэрах журналістаў прайшлі вобшукі.

Былі затрыманыя галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, рэдактары партала: Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ярмачонак, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова, уласны карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, рэдактар сайта газеты “Белорусы и рынок” Аляксей Жукаў.

Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Пасля вызвалення большасці падазраваных быў забаронены выезд з краіны.

Следчы камітэт падазрае журналістаў у тым, што яны ажыццяўлялі несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Незалежныя аналітыкі перакананыя: “справа БелТА” — спроба ўладаў запалохаць і ўзяць пад кантроль галоўныя недзяржаўныя інтэрнэт-медыя. Журналістам пагражаюць штрафы і нават турэмныя тэрміны.

У пачатку лістапада Следчы камітэт пачаў прад'яўляць абвінавачванні журналістам ў "справе БЕЛТА".

Далучайся да кампаніі і ты — падзяліся інфармацыяй і выкажы салідарнасць на сваім рэсурсе ці ў сваёй сацыяльнай сетцы!

#СтанемЗаЖурналістаў
#CтанемЗаЖурналістак
#StandUpForJournalism

Інфармацыйныя матэрыялы кампаніі ў вялікім памеры - тут