715

Стань удзельнікам міжнароднай інтэрактыўнай дыскусіі ADAMI TALKS 2020 "Ці можам мы змяніць свет? Які наш уплыў?"

03.12.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

ADAMI TALK 2020 пад назваю "Ці можам мы змяніць свет? Які наш уплыў?" Дыскусія факусуецца на асвятленні культурніцкай разнастайнасці ва ўмовах нацыяналізму і палярызацыі свету. Інтэрактыўная сустрэча праводзіцца з удзелам універсітэтаў Беларусі, Літвы, Арменіі, Азербайджана, Украіны і Грузіі.

Калі: 

Тбілісі, чацвер, 10 снежня
12:00–14:00 (ARM/GEO/AZ)
10:00–12:00 (BEL/MOL/UKR)
09:00–11:00
(CET)

ADAMI TALKS — гэта інавацыйная платформа для абмену думкамі і абмеркавання акуальных тэмаў культурніцкай разнастайнасці сярод
прафесіяналаў і студэнтаў аўдыёвізуальных медыяў і кінавытворчасці. ADAMI TALKS арганізуецца ў супрацы з медыя факультэтамі ўніверсітэтаў і кінашколамі.

Запрошаныя дакладчыкі і мадэратары дыскусіі:

Уда Лілішкіс — старэйшы карэспандэнт ARD, былы кіраўнік ARD Studio Moscow
Марджы дэ Конінг — мастацкая кіраўнічка "Фільмы, якія маюць сэнс", Амстэрдам
Ніно Іванішвілі — дэкан Каўказскай школы журналістыкі і медыя-мэнеджменту (GIPA), былая старэйшая продзюсарка Каўказскага бюро
Reuters
Майк Чарльтон — кіруючы дырэктар Navigation Films

Удзельнікаў вітаюць:

Спадар Хуберт Кнырш, амбасадар Федэратыўнай Рэспублікі Нямеччына ў Грузіі

Спадарыня Маайке ван Колдам, амбасадарка Каралеўства Нідэрландаў

Спадар Георгій Шарвашыдзэ, рэктар Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Іванэ Джавахішвілі.

Спасылка для рэгістрацыі:

https://form.jotform.com/RegistrationADAMI/ADAMI-TALKS-2020?fbclid=IwAR0rSmGYHhcMf-dQJxU-zqfaIP9gtUGU2kug9Qmr1lu7hSr7ZiVxuIukIUA

Скрайні тэрмін рэгістрацыі — панядзелак, 7 снежня, 13.00 (CET).

Працоўныя мовы: руская, ангельская (з сінхронным перакладам). Удзел у абмеркаванні і пытанні вітаюцца! Таксама вы маеце магчымасць задаць пытанні ў чаце.

ADAMI Media Prize за культурніцкую разнастайнасць ва Ўсходняе Еўропе з’яўляецца найбуйнейшай пляцоўкай свайго кшталту для стварэння медыйных сувязяў па пытаннях інтэграцыі і этнічных або рэлігійных меншасцяў у шасці краінах Усходняга партнэрства ЕЗ. Штогод вяшчальнікі, кінематаграфісты і журналісты запрашаюцца прадставіць свае лепшыя працы на прэстыжны конкурс ADAMI Media Prize. Прызы прысуджаюцца ў шасці намінацыях: гульнявыя фільмы, дакументальныя стужкі, навіны, студэнцкія працы, вэб старонкі і онлайн відэа.

Для падрабязнай інфармацыі звяртайцеся:

Вольха Аліса Бартлава,

прадстаўніца ADAMI Media Prize у Беларусі

+375296244322

www.adamimediaprize.eu

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!