395 0

Стань лідарам і зрабі лепш! Набор на лідарскі курс БАЖ (заяўкі да 21 верасня)

17.09.2018

Запрашаем актыўных сябраў ГА “БАЖ” да ўдзелу ў лідарскім курсе, які распачынаецца напрыканцы верасня  (28-30.09).

Курс для тых, хто хоча набыць грамадскія кампетэнцыі, паспрабаваць сябе ў канкрэтнай БАЖаўскай справе, рэалізаваць свой міні-праект, заявіць сваю лідарскую пазіцыю і ў будучым увайсці ў кіруючыя органы ГА “БАЖ”.

Чатыры трохдзённыя сесіі з вамі будуць працаваць мясцовыя і замежныя эксперты, будуць цікавыя сустрэчы і візіты, валанцёрская праца. У праграме курса:праца ў камандзе і вырашэнне канфліктаў, арганізацыя навучальных і грамадскіх мерапрыемстваў, бяспека і эфектыўная камунікацыя, акцыі салідарнасці і рэалізацыя ідэяў. 

Калі вам гэта цікава, ёсць жаданне заявіць пра свае лідарскія амбіцыі, набыць вопыт грамадскай працы запоўніце заяўку

Ад вас патрабуецца кароткі матывацыйны ліст (не больш за 1 старонку тэксту). Абавязкова прапануйце канцэпцыю праекта, які б вы жадалі здзейсніць у рамках курса (у перыяд з кастрычніка па снежань).

На курс (4 сесіі + 1 выніковая сустрэча) будуць залічаны толькі тыя кандыдаты, якія змогуць прысутнічаць на ўсіх сесіях, маюць час для валанцёрскай працы і рэалізацыі асабістага ці супольнага праекта.

Расклад сесіяў:

28-30.09.2018

02-04.11.2018

23-25.11.2018

14-16.12.2018

12-13.01.2019

Адбор кандыдатаў будзе весціся да 21 верасня.

Заяўкі прымаюцца выключна і толькі ад сябраў ГА “БАЖ”!

Дадатковая інфармацыя і пытанні — alsurovets@gmail.com.

Каментары