НЕ - ВАЙНЕ!
1769

Сталі вядомыя прычыны блакавання сайта «Беларускі партызан»

22.12.2016 Крыніца: "Наша Ніва"

Папулярны навінны сайт «Беларускі партызан» ужо чацвёрты дзень застаецца недаступны.

«Сітуацыя банальная. Для верыфікацыі сайта хостар даслаў мэйл на скрыню Паўла Шарамета. Доступу да яе няма. Адпаведна, ніхто на мэйл не адказаў, — расказаў чалавек з «БелПартызана». — Сайт заблакавалі. Цяпер пішуць «Дамен хутка будзе разблакаваны». Прынамсі, ўчора такі адказ нам прыйшоў. А што такое «хутка», мы не ведаем», — расказаў «партызанавец».

«Беларускі партызан» быў заснаваны журналістам Паўлам Шараметам, які быў забіты ў Кіеве сёлета.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!