1015

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання карэспандэнта сайта “Першы Рэгіён" Сяргея Гардзіевіча

23.12.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сталі вядомыя падрабязнасці ўчорашняга затрымання драгічынскага карэспандэнта сайта “Першы Рэгіён" Сяргея Гардзіевіча

Паводле рэдакцыі “Першага Рэгіёна", Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы з удзелам супрацоўнікаў брэсцкага АМАПу па дарозе, калі ён ехаў на ўласным мікрааўтобусе з Драгічына ў Брэст (каля вёскі Федзькавічы на трасе М1).

Пазней у доме журналіста ў прысутнасці жонкі Святланы адбыўся ператрус. У выніку забралі сістэмны блок кампьютара, сім-карты, тэлефоны, у тым ліку старыя і сапсаваныя. Забралі таксама мікрааўтобус Гардзіевіча і легкавы аўтамабіль яго жонкі.

Супрацоўнік Следчага камітэта паведаміў Святлане Гардзіевіч, што затрыманне і ператрус звязаныя з крымінальнай справай паводле арт. 368 — “Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

Гаворка ідзе пра рэпост паведамлення ў адным з драгічынскіх Viber-чатаў, да якога нібыта мае дачыненне Сяргей Гардзіевіч. 7 снежня журналіста выклікалі у райаддзел Следчага камітэта з Драгічыне,  тады ён даведаўся ад следчых, што праверка па факту абразы толькі пачалася.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!