3167

Стала вядома, за што Мінінфарм вынес папярэджанне сайту "Віцебскі кур'ер"

12.01.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Папярэджанні СМІ і журналістам

Стала вядома, за што сайт "Віцебскі кур'ер" атрымаў папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі 26 снежня 2016-га.

Нагодай стаў артыкул "За што забіраюць дзіця з добрай сям'і?", паведамляе сайт nash-dom.info. У ім апісваліся пяць выпадкаў, калі дзяцей забіралі з сем'яў па нязначных, на думку журналіста, прычынах.

У Міністэрстве інфармацыі адзначаюць, што дзеянні ўладаў у дачыненні да гэтых сямей былі абгрунтаваныя законам. А ў тэксце артыкула "змяшчаецца недакладная інфармацыя, якая можа нанесці шкоду грамадскім інтарэсам, які палягае ў масавай дэзінфармацыі насельніцтва, падрыве аўтарытэту органаў дзяржаўнага кіравання".

Мінінфарм запатрабаваў ад уладальніцы сайта Вольгі Карач выправіць указаныя парушэнні на працягу 24 гадзін.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!