491

Стала вядома, што рэдактарку “Зялёнага парталу” Яніну Мельнікаву яшчэ і аштрафавалі на 2755 BYN

07.09.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Стала вядома, што мінулыя выходныя затрыманая ў пятніцу рэдактарка “Зялёнага парталу” Яніна Мельнікава правяла на Акрэсціна ў сувязі з адміністрацыйнай справай за нібыта непадпарадкаванне міліцыі.

У пятніцу пасля ператрусу журналістку прывезлі ў Партызанскі РУУС Мінска, дзе звінавацілі ў тым, Яніна нібыта адмаўлялася выходзіць са службовай машыны, размахвала рукамі і спрабавала збегчы.

Выходныя журналістка правяла ў ізалятары, а 6 верасня суд па гэтым пратаколе аштрафаваў нашу калегу на 95 базавых велічыняў (2755 рублёў). Пасля гэтага Яніну Мельнікаву вызвалілі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!