805

Спыніўся выхад літаратурнага часопіса "Верасень"

23.11.2021 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Пра гэта напісаў галоўны рэдактар выдання Эдуард Акулін.

Закрыццё часопіса звязанае з тым, што ўлады скасавалі рэгістрацыю яго заснавальніка — Таварыства беларускай мовы.

"Няма сумневу, што за 12 гадоў свайго існавання часопіс стаў заўважнай з’явай у культурным жыцці краіны. А па-іншаму й быць не магло, бо ў шчаслівую літаратурную дарогу выданне дабраславілі адразу два народныя паэты Беларусі — Ніл Гілевіч і Рыгор Барадулін. І гэта дарога напраўду была шчаслівай", — піша Акулін.

За час існавання на старонках “Верасня” надрукавалі свае творы каля 700 аўтараў — паэтаў, празаікаў, драматургаў, публіцыстаў і крытыкаў, з іх — больш за 100 дэбютантаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!