986

Спынены крымінальны пераслед журналістаў Быкоўскага і Кулецкага +ДАКУМЕНТ

22.11.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Пра гэта БАЖ паведаміў сам Быкоўскі. Справа супраць журналістаў перакваліфікаваная паводле арт. 252 КПК "у сувязі з прымяненнем мер адміністрацыйнага ўздзеяння".

Карэспандэнт Deutsche Welle ў Беларусі быў адным з 14-ці абвінавачаных па крымінальнай “справе БелТА”, заведзенай супраць недзяржаўных журналістаў.

Главному редактору портала TUT.BY Марине Золотовой предъявили обвинение по "делу БЕЛТА"

Таксама крымінальны пераслед спынены супраць галоўнага рэдактара партала realt.by Уладзіслава Кулецкага.

 

Артыкул 86 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса РБ прадугледжвае вызваленне ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем асобы да адміністрацыйнай адказнасці. Гэта тычыцца асоб, якія ўпершыню здзейснілі злачынства, якое не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі, або менш цяжкае злачынства і кампенсавалі шкоду, альбо выплацілі даход, атрыманы злачынным шляхам, або іншым чынам загладзілі  нанесеную злачынствам шкоду.

46498229_2205744916370949_1694215623036370944_n.jpg

7-9 жніўня ў рэдакцыях TUT.BY, інфармагенцтва БелаПАН, іншых СМІ, а таксама ў кватэрах журналістаў прайшлі вобшукі.

Былі затрыманыя галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, рэдактары партала Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ярмачонак, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова, уласны карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, рэдактар сайта газеты “Белорусы и рынок” Аляксей Жукаў.

Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Пасля вызвалення большасці падазраваных быў забаронены выезд з краіны.

Следчы камітэт абвінавачвае журналістаў у тым, што яны ажыццяўлялі несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Незалежныя аналітыкі перакананыя: “справа БелТА” — спроба ўладаў запалохаць і ўзяць пад кантроль галоўныя недзяржаўныя інтэрнэт-медыя. Журналістам пагражаюць штрафы і нават турэмныя тэрміны.

Гендырэктару БелТА прапанавалі не даводзіць "справу БелТА" да суда

Як людзі па ўсёй краіне стаялі за журналістаў ФОТАПАДБОРКА

Кампанія ў абарону журналістаў! Далучайся!