458

Справу супраць рэдактара Hrodna.life за рэпост NEXTA перадаюць у суд

25.02.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Аддзел унутраных справаў Ленінскага раёна Гродна рыхтуе да перадачы ў суд адміністрацыйную справу ў дачыненні галоўнага рэдактара гродзенскага інфармацыйнага партала Hrodna.life Аляксея Шоты.

Журналіста выклікалі ў Ленінскі РАУС для правядзення апытання. Там яму выдалі копію пратакола пра адміністрацыйнае парушэнне, прадугледжанае ч. 2 арт. 17.11 КаАП  — распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне альбо перавозка з мэтай распаўсюду такой інфармацыйнай прадукцыі.

З дакумента вынікае , што пратакол яшчэ 1 лютага склаў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ленінскага РАУС Гродна, маёр міліцыі Аляксей Вайцешка.

Рэдактара вінавацяць у захванні з мэтай распаўсюду і распаўсюдзе матэрыялаў тэлеграм-канала NEXTA, які восенню быў прызнаны экстрэмісцкім.

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!