258

Справу палітзняволенага Яўгена Меркіса перадаюць у пракуратуру

13.03.2023 Крыніца: ПЦ "Вясна"

Пра гэта паведамляе ПЦ "Вясна".

Гомельскі краязнаўца і журналіст быў затрыманы 13 верасня. У кватэрах журналіста, яго сяброў і пажылога бацькі правялі ператрусы з канфіскацыяй тэхнікі. Палітвязню выставілі абвінавачанне паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Нядаўна стала вядома, што ён правёў чацвёра сутак у карцары СІЗА-3. Палітвязня пакаралі жорсткімі ўмовамі ўтрымання за тое, што «не пагаліўся». 

"Гомельская Вясна" паведамляе, што следства па яго справе скончылася, таму хутка ягоную справу перададуць у пракуратуру для накіравання ў суд.

Чытайце яшчэ: 

"Рэпрэсіі працягваюцца, 32 супрацоўнікі СМІ ў зняволенні". Платформа бяспекі журналістаў Савета Еўропы — пра Беларусь

Рекомендации по безопасности коллег в связи с признанием БАЖ «экстремистским формированием»

Брэсцкі блогер Дзмітрый Гарбуноў знайшоўся ў СІЗА, чакаецца суд

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!