Пра гэта паведамляе Генпракуратура.
Аляксандру інкрымінаваныя «арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»
Згодна з матэрыяламі справы, палітвязень 23 жніўня і 27 верасня 2020 года з іншымі асобамі рухаўся па праезнай частцы праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава ў Мінску, блакуючы шлях аўтамабілям.
А таксама «На канале відэахостынгу YouTube размяшчаў відэазапісы заахвочвальнага характару, каб стварыць негатыўную ацэнку дзейнай уладзе, дыскрэдытаваць палітычнае і сацыяльнае становішча ў краіне. Гэта пасля дазволіла арганізаваць групу грамадзян, якія ўдзельнічалі ў парушэнні грамадскага парадку падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў».