489

Справаздачна-выбарчы сход адбыўся ў Глыбокім

23.03.2018 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

22 сакавіка Глыбоцкая суполка ГА “БАЖ” правяла справаздачна-выбарчы сход. На пачатку заслухалі справаздачу кіраўніцы суполкі Таццяны Смоткінай, адзначылі асноўныя накірункі мінулагодняй працы, пагаварылі пра ціск на журналістаў суполкі, а таксама салідарнасць з імі з боку калег і чытачоў. Дзейнасць суполкі глыбоцкія бажаўцы ацанілі як задавальняючую.

Узгадалі і абмеркавалі запланаваныя на гэты год мерапрыемствы, засяродзілі сваю ўвагу на больш важных. Лідар суполкі Таццяна Смоткіна звярнула ўвагу прысутных на імпрэзы, якія будуць ладзіцца супольна з іншымі філіямі арганізацыі.

Пасля абмеркавання надзённых справаў перайшлі да абрання кіраўніка, намесніка суполкі і дэлегата на Х з’езд ГА “БАЖ”, які мае адбыцца 20 красавіка.

Кіраўніком суполкі пераабралі Таццяну Смоткіну, намеснікам — Іллю  Дзянісава (Галляша Сяляву). Дэлегатам на з’езд адзінагалосна была абраная Таццяна Смоткіна.

На з’ездзе дэлегаты зацвердзяць стратэгію развіцця, абяруць кіраўніцтва ГА “Беларуская арганізацыя журналістаў”, Камісію па этыцы і іншыя структурныя органы аб’яднання.