580

“Справа жыцця” — знакамітыя гродзенцы ў фотапраекце Алеся Кузаса

03.10.2016 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Партрэты выбітных гродзенцаў прадстаўленыя на выставе “Справа жыцця” фатографа Аляксандра Кузаса.

На вялікіх фотаздымках паказана жыцце і праца вядомых ў горадзе асобаў Януша Паруліса, Евы Багдановіч, Сяргея Фінскага, Уладзіміра Кіслага ды іншых.

— На гэтых фота — выключна гарадзенцы: у сваіх прафесіянальных мастэрнях, на працоўным месцы, у сваіх інтэр’ерах, дзе яны праводзяць большую частку жыцця. Яны аб’яднаныя на гэтых фота толькі любоўю да сваёй прафесіі, — распавёў пра ідэю праекту фатограф Алесь Кузас.

Апроч фота Алесь падрыхтаваў і кароткія біяграфіі сваіх героеў.

"Гэтая выстава важная для гораду, бо многія выбітныя людзі не надта публічныя. І для звычайнага гараджаніна будзе прыемна ўбачыць на здымках тых, хто ўплываее на культурнае, грамадскае жыццё. Цікава паглядзець на іх твары, а таксама пабачыць, дзе яны працуюць", — гаворыць гродзенскі фатограф Аляксандр Саенка.

На адкрыццё выставы завіталі самі героі фотапраекту, а таксама журналісты і культурныя дзеячы гораду.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!