978

Справа супраць журналіста па іску аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі будзе разгледжаная ў касацыйнам парадку

15.06.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сяргей Зенько, адказчык па справе па іску супрацоўніка ДАІ Івана Фёдарава аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, падаў касацыйную скаргу на рашэнне суда Маладзечанскага раёну.

Сяргей Зенько, фота Facebook

Справа прызначаная да слухання ў Мінскім абласным судзе 06 ліпеня 2017 г ода.

Нагадаем, што згодна з рашэннем суда першай інстанцыі ад 22 мая 2017 г. іскавыя патрабаванні супрацоўніка ДАІ задаволены часткова. Суд абавязаў адказчыкаў па справе журналіста Сяргея Зенько і інфармацыйна-навінавы партал Kraj.by кампенсаваць салідарна маральную шкоду ў памеры 300 рублёў і судовыя выдаткі істца, а таксама абвергнуць звесткі, прызнаныя неадпаведнымі сапраўднасці і ганебнымі, шляхам публікацыі рэзалютыўнай часткі рашэння на сайце.