479

«Спадчына ў дзеянні»: конкурс рэалізаваных праектаў (да 15 сакавіка)

15.01.2019 Крыніца: Даслана арганізатарамі

Рэспубліканская грамадская арганізацыя «Беларускі камітэт ІКАМОС» аб’яўляе конкурс рэалізаваных праектаў у галіне работы з гісторыка-культурнай спадчынай у 2014-2018 гг..

logo_bel_pr2.png

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як творчыя калектывы, так і індывідуальныя аўтары. «Конкурсам «Спадчына ў дзеянні» мы хочам паказаць, што  Беларусі ёсць чам ганарыцца ў галіне працы са спадчынай. У нас адбываецца шмат выдатных падзей, як у рэстаўрацыі, гэтак ў творчай і грамадскай сферах. Да таго ж, важна паказаць, што грамадскасць сама здольная выяўляць і ацэньваць такія дасягненні», - кажа Сцяпан Стурэйка, старшыня праўлення ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», каардынатар конкурсу «Спадчына ў дзеянні». 

Палажэнне конкурсу «Спадчына ў дзеянні» і форма заяўкі, а таксама склад журы размешчаны на сайце Беларускага камітэта ІКАМОС belarus.icomos.org. Пазней там з’явяцца кароткія апісанні праектаў, пададзеных на разгляд журы. 

Старт прыёма заявак - 15 студзеня, 2019, 
Апошні дзень падачы - 15 сакавіка, 2019. 

Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылайце на электронную пошту: konkurs.icomos@gmail.com  
Альбо на адрас 220092, Мінск, вул. Траецкая набярэжная, 6.

Хто можа ўдзельнічаць? 

  • Архітэктары, рэстаўратары і праектныя арганізацыі; 

  • Грамадскія арганізацыі і ініцыятывы; 

  • Пісьменнікі, навукоўцы, мастакі, дызайнеры, журналісты, якія рэалізавалі праекты ў справе гісторыка-культурнай спадчыны ў перыяд з 2014 да 2018 года (за апошнія пяць гадоў): 

«Спадчына ў дзеянні»: 5 намінацый, у якіх прымаюцца заяўкі на конкурс: 

  • Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны - для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый; 

  • Лепшы творчы праект/творчая праца, накіраваная на пераасэнсаванне гісторыка-культурнай спадчыны - для індывідуальных творцаў; 

  • Лепшая рэалізаваная (або ў працэсе рэалізацыі) рэстаўрацыя/ревіталізація/кансервацыя/рэадаптацыя архітэктурнай спадчыны - для архітэктараў і рэстаўратараў;

  • Лепшая «папяровая» канцэпцыя рэстаўрацыі / ревіталізацыі / кансервацыі / рэадаптацыі архітэктурнай спадчыны - для маладых прафесіяналаў і творчых калектываў; 

  • Лепшая інтэр'ерная рэстаўрацыя і рэстаўрацыя буйных твораў мастацтва - для мастакоў-рэстаўратараў. 

Пераможцы будуць абвешчаныя ў кожнай намінацыі
Пераможцы атрымаюць сімвалічны прыз, а таксама магчымасць падрабязна прадставіць вынікі сваёй працы пад час мерапрыемстваў арганізаваных Беларускім камітэтам ІКАМОС. Таксама пераможцаў чакаюць узнагароды ад галоўнага партнёра конкурса - кампаніі “Remmers”.  
“Важна, што пераможцы і праекты  з кароткага спісу Конкурса «Спадчына ў дзеянні» атрымаюць вядомасць і грамадскую вартасць. Мы спадзяемся, што  конкурс падвысіць прэстыж людзей і структур, якія cпрычыніліся да гэтых дасягнення. Усе працы, вылучаныя журы для кароткага спіса, будуць апублікаваныя ў спецыяльным буклеце Конкурса”, -  кажа Сцяпан Стурэйка. 

Журы конкурса
Усяго ў журы конкурса ўваходзяць больш за 30 чалавек - рэстаўратары, праекціроўшчыкі, даследчыкі спадчыны і грамадскія дзеячы. Сярод журы - рэстаўратары Фёдар Сарока, Ігар Раханскі, Уладзімір Ракіцкі, Юрый Маліноўскі, Нэлі Дарашкевіч; гісторыкі Алег Дзярновіч, Сяргей Харэўскі, Аляксей Братачкін; культурныя менеджары і грамадскія дзеячы Таццяна Бембель, Дзмітрый Сурскі, Аксана Багданава, Андрэй Езерын і шматлікія іншыя. 
«Мы паспрабавалі аб’яднаць людзей розных поглядаў і пакаленняў, але ўсе яны - дзеючыя прафесіяналы, ад якіх можна чакаць экспертызы найвышэйшага ўзроўню», - кажа Сцяпан Стурэйка пра журы. 

Арганізатар конкурса:
Конкурс праводзіцца рэспубліканскай грамадскай арганізацыяй “Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па Помніках і Мясцінах” (ІКАМОС). Беларускі камітэт ІКАМОС быў утвораны ў 2002 г. У яго склад уваходзяць гісторыкі, архітэктары, рэстаўратары, грамадскія актывісты. Больш інфармацыі пра арганізацыю гл. тут http://belarus.icomos.org/. 

Партнёры конкурса: 
Галоўным партнёрам конкурса «Спадчына ў дзеянні» выступіла беларускае прадстаўніцтва нямецкай кампаніі «Remmers», вытворца рэстаўрацыйных сумесяў і тэхналогій (http://remmers.by). 
Важнымі партнёрамі конкурса з’яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі і Беларускі камітэт Міжнароднай рады музеяў (ICOM).
Інфармацыйныя партнёры: 
Арганізатары запрашаюць СМІ і аўтараў стаць інфармацыйнымі партнёрамі конкурса «Спадчына ў дзеянні». Лога інфармацыйных партнёраў будзе пазначана на прома-матэрыялах конкурса, на буклеце з праектамі. Таксама журналісты партнёрскіх выданняў будуць запрошаныя ў прэс-тур. «Гэта фінальная кропка конкурсу, - кажа Аліна Дзеравянка. - Мы плануем паказаць журналістам і прадстаўнікам СМІ месцы дзе знаходзяцца найбольш удалыя рэстаўрацыі і рэалізаваныя культурныя праекты. Можна будзе на свае вочы пабачыць, які праект стаў лепшай «Спадчынай у дзеянні».  
Па пытаннях інфармацыйнага партнёрства звяртайцеся да Марыі Савушкінай maria.savushkina@gmail.com, тэл. +375296955379 

Круглыя сталы 
У падтрымку конкурса адбудуцца тэматычныя мерапрыемствы. «У лютым і сакавіку мы плануем правесці тры дыскусіі ў фармаце круглага стала. Тэмай стане вызначэнне крытэраў якасці рэстаўрацыйных і культурных праектаў, звязаных са спадчынай. Сярод галоўных выступоўцаў - чальцы журы конкурса», - кажа Алiна Дзеравянка, удзельніца аргкамітэту.  Першы Круглы стол адбудзецца 2 лютага ў Мінску.

Узнагароджанне і ўрачыстая цырымонія “Спадчына ў дзеянні” адбудуцца ў Мінску 18 красавіка, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў. 

Кантактныя асобы конкурса: 
Па пытаннях інфармацыйнага партнёрства звяртайцеся да 
Марыі Савушкінай maria.savushkina@gmail.com, тэл. +375296955379 

Сцяпан Стурэйка, каардынатар конкурсу “Спадчына ў дзеянні” https://www.facebook.com/stsiapan.stureika 
e-mail: konkurs.icomos@gmail.com

Аліна Дзеравянка, сябра Аргкамiтэту конкурса 
тэл. +375295544017.