515

Смуткуем з нагоды смерці Андрэя Вашкевіча

04.10.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім журналіста, былога супрацоўніка газет “Культура”,  “Імя”, “БДГ” і “Народная Воля” Андрэя Вашкевіча, якога не стала мінулай ноччу.

Смуткуем разам з вамі… 

Развітанне з Андрэем пройдзе ў суботу а 13-й гадзіне ў мінскім крэматорыі на Паўночных могілках.