1219

Смалявіцкі раённы суд загадаў абвергнуць фразы з інтэрв'ю Цімы Беларускіх Юрыю Дудзю. А таксама выдаліць ролік

28.04.2022 Крыніца: nashaniva.com

Былыя прадзюсары спевака пакрыўдзіліся на словы Цімы Беларускіх і вырашылі падаць у суд.

Уладальнікам лэйбла Kaufman не спадабаліся словы Цімы пра кантракт («Саша, як ты мог мне такую ​​шнягу даць падпісаць? Сто рублёў там ганарар, мне нічога не належыць. На мяне быў ціск звонку») і пра стасункі ў калектыве («За пэўную суму грошай дзяўчынка пагалілася, гэта значыць за кэш»). 

Гэтыя і іншыя фразы Цімафея Марозава, як сапраўды завуць Ціму Беларускіх, Смалявіцкі раённы суд прызнаў не адпаведнымі рэчаіснасці, а таксама зневажаючымі гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю мужа і жонкі Разнічэнак. Суд пастанавіў іх абвергнуць, а пасля, па словах адвакатаў, і выдаліць ролік з Ютуба, піша «База».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!