548

Смак твайго свету - Фотаконкурс ЕБРР і Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (да 31 жніўня)

16.08.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

Арганізатары заклікаюць усіх ахвочых падзяліцца здымкамі ўлюбёных нацыянальных і рэгіянальных страў. Калі месца Вашага пражывання вядомае прыгатаваннем унікальнай ежы і Вы лічыце, што яна лепшая ў свеце, гэты конкурс для Вас.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна апублікаваць у Instagram уласны здымак хэштэгам #atasteofyourworld. Каманда FAO i EBRD адшукае лепшыя фатаграфіі нацыянальных страў, спадчыны і традыцый у галіне нацыянальнай і рэгіянальнай кухні краін, дзе працуюць гэтыя арганізацыі.

Конкурс праходзіць на працягу жніўня 2016 года. Патрабаванне да ўдзельнікаў - мець публічны рахунак у сацыяльнай сетцы Instagram. Колькасць заяўленых здымкаў неабмежаваная. Арганізатары вітаюць удзел у конкурсе Вашых сяброў, сваякоў і знаёмых. Прамоўцыяй конкурсу займаецца Інвестыцыйны цэнтр Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!