1738

Слуханні па іску «Мілкавіты» да журналіста Associated Press Юрася Карманава працягнуцца 6 кастрычніка

05.10.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Судовае паседжанне пачнецца ў чацвер а 10.30.

6 кастрычніка суддзя Алена Рудніцкая дасць адказ на хадайніцтва абароны аб пераносе слуханняў у эканамічны суд горада Мінска. Такое хадайніцтва заявіў прадстаўнік Юрася Карманава адвакат Сяргей Зікрацкі.

У якасці прадстаўніка журналіста Associated Press у працэс дапушчаны старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец.

Бок ТАА “Мілкавіта” прадстаўляе адвакат Павел Калтуновіч.

У першы дзень слуханняў справы абарона Юрася Карманава заявіла хадайніцтва дазволіць у судовым працэсе рабіць фота- і відэаздымкі. Але суд не задаволіў хадайніцтва. А журналістаў Сяргея Балая, Дар’ю Буракіну і Андрэя Шаўлюгу за здымкі падчас паседжання без дазволу суда выдалілі з залі.

5 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся працэс па іску «Мілкавіты» да журналіста Associated Press Юрася Карманава. «Мілкавіта» лічыць, што артыкул журналіста «нанёс шкоду дзелавой рэпутацыі кампаніі» і патрабуе абвергнуць звесткі не толькі на сайце ap.org, але і на шэрагу іншых сайтаў. У артыкуле гаворка ідзе пра фермера, які арганізаваў ферму ля знакаў «Стоп! Радыяцыя» і здае малако заводу «Мілкавіта» ў Хойніках.

Юрась Карманаў пра суд з «Мілкавітай»: «Справа не ў малацэ, а ў свабодзе слова»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!