На платформе «Талака» слуцкія журналісты запусцілі кампанію па зборы сродкаў на сувенірны набор гістарычных паштовак «Уладары Случчыны». Кожны можа падтрымаць праект альбо замовіць набор.
Друкаванай сувенірнай прадукцыі, прысвечанай Слуцку і раёну, іх гісторыі, выдадзена няшмат. Таму выпуск камплекта паштовак «Уладары Случчыны», што распавядае пра дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, ад якіх некалькі стагоддзяў залежала жыццё Слуцка, будзе актуальным, — гавораць калегі.
Набор паштовак будзе цікавы не толькі дарослай аўдыторыі, але і моладзі, якая ў 21-м стагоддзі чытанню кніг аддае перавагу прагляду стужак у сацсецях і мала ходзіць на выставы.
Сувенірны набор «Уладары Случчыны» для дыпломнага праекта зрабіла супрацоўніца газеты «Кур'ер» Анастасія Улашчык, дапамог ёй у гэтым навуковы супрацоўнік Ігар Ціткоўскі, слуцкі краязнаўца і сябра рэдкалегіі газеты «Кур'ер».
Дзесяць паштовак і брашура з кароткімі гісторыямі пра кожнага ўладальніка Слуцкага краю стануць выдатным падарункам замежніку, настаўніку гісторыі, школьніку, студэнту і любому чалавеку, які цікавіцца гісторыяй Случчыны і Беларусі ў цэлым.
ПАДТРЫМАЦЬ ПРАЕКТ