2081

Следчы камітэт вярнуў Паўлу Дабравольскаму мабільны тэлефон

16.03.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Затрыманні журналістаў

Раніцай 16 сакавіка карэспандэнт TUT.BY наведаў упраўленне Следчага камітэта. Журналісту паведамілі, што цяпер праверкай на факце яго збіцця супрацоўнікамі міліцыі будзе займацца новы, ужо трэці па ліку следчы – Васіль Макрушыч.

Апроч гэтага, Дабравольскаму вярнулі мабільны тэлефон, які журналіст перадаў следчым пасля інцыдэнту з нападам. Тэлефон зацікавіў супрацоўнікаў СК, бо ад самага пачатку журналіст здымаў канфлікт з супрацоўнікамі міліцыі на відэа.

Як распавядаў Павел раней, на тэлефоне застаўся відэазапіс пачатку канфлікту, а потым, калі журналіста зацягнулі ў службовае памяшканне суда і збівалі, тэлефон працягваў запісваць аўдыё.

Нагадаем, што праверка па факце інцыдэнту ў судзе Фрунзенскага раёна працягнутая да 25 сакавіка. Да гэтай даты супрацоўнікі СК абяцаюць даць адказ – ці перавысілі міліцыянты свае службовыя паўнамоцтвы падчас затрымання журналіста і ці будуць яны прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.

25 студзеня ў пачатку судовага пасяджэння па "справе графіцістаў" моладзевыя актывісты разгарнулі расцяжку з надпісам "Не – палітычным пераследам". Іх вывелі з залы суда і павялі па калідоры, дзе іх пачаў здымаць на відэа журналіст Павел Дабравольскі. Яго разам з актывістамі завялі ў пакой, збілі, пасля даставілі ў Фрунзенскі РУУС, склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, а затым прыгаварылі да штрафаў у тым жа судзе Фрунзенскага раёна па арт. 17.1 (дробнае хуліганства) і арт. 23.34 (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы) КаАП.

СК вярнуў збітаму журналісту Дабравольскаму тэлефон, але замест Android 6.0.1 на ім быў устаноўлены 5.1.1

Журналіста TUT.BY збілі і аштрафавалі

Штраф Дабравольскаму пакінулі ў сіле

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!