881

Следчы камітэт разблакаваў офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў

12.03.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Следчы камітэт разблакаваў офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў, апячатаны 16 лютага.

Грамадскае аб'яднанне вяртаецца да нармальнага рэжыму працы. Мы будзем радыя бачыць нашых сябраў у офісе ў Мінску — вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх).

Удзячныя кожнаму за салідарнасць і падтрымку!

Нагадаем, 16 лютага па ўсёй краіне прайшлі вобшукі ў журналістаў і праваабаронцаў. Вобшук быў і ў офісе ГА "БАЖ", пасля чаго ён быў апячатаны. Гэта, натуральна, перашкаджала грамадскаму аб'яднанню нармальна працаваць.

Вобшук праходзіў у рамках расследавання крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!