1868

Skype працуе зь перабоямі па ўсім сьвеце

21.09.2015 Крыніца: Радыё "Свабода"

Мэсэнджэр, якім валодае карпарацыя Microsoft, працуе зь перабоямі.

У панядзелак, 21 верасьня, каля 11:30 па менскім часе праграма Skype пачала працаваць зь перабоямі: ня ўсім даходзяць паведамленьні, амаль усе карыстальнікі адлюстроўваюцца як «ня ў сетцы», зрабіць галасавы ці відэавыклік немагчыма. Часам паведамленьні атрымліваецца адсылаць і прыняць.

Мяркуючы па сайтах, што правяраюць статус інтэрнэт-сэрвісаў, і паведамленьнях на калектыўным блёгу Reddit, праблемы са Skype назіраюцца па ўсім сьвеце.

Карпарацыя Microsoft пакуль не дала афіцыйных тлумачэньняў.

У блогу Skype прызналі праблему, сьцьвярджаецца, што яна ўжо вырашаецца. На час непаладак рэкамэндуецца карыстацца вэб-вэрсіяй на web.skype.com

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!